У Францыі людзей напалохаў нетыповы моцны землятрус на захадзе краіны
У пятніцу і ў ноч на суботу жыхароў многіх раёнаў Аквітаніі на захадзе Францыі напалохалі моцныя падземныя штуршкі, што даволі рэдкая з'ява для гэтага рэгіёна.
17.06.2023 / 10:05
Нацыянальная сетка сейсмалагічных назіранняў і Цэнтральнае сейсмалагічнае бюро паведамляюць, што першыя моцныя штуршкі адбыліся ў 18:38 у пятніцу, эпіцэнтр размяшчаўся паміж гарадамі Ніёр і Ля-Рашэль. Магнітуда дасягала ад 5,3 да 5,8, піша Le Figaro.
«Штуршкі магнітудай 5 адчулі сёння раніцай у 4:27 у тым жа сектары дэпартамента Дэ-Сеўр… Пажарна-выратавальныя службы ў гатоўнасці і пачынаюць высвятляць сітуацыю, рэагуючы на выклікі і правяраючы стан будынкаў», — паведамілі ў прэфектуры дэпартамента.
Мясцовых жыхароў заклікалі не заставацца ўнутры памяшканняў і не падыходзіць да будынкаў, якія пасля штуршкоў выглядаюць ненадзейнымі.
Афіцыйна аб разбурэннях пакуль не паведамлялі, аднак французскім медыя стала вядома, што ў сценах некалькіх старадаўніх храмаў на тэрыторыі дэпартамента Дэ-Сеўр пасля штуршкоў з'явіліся расколіны.
Чытайце таксама:
У Турцыі праз 49 дзён пасля землятрусу знайшлі пад заваламі жывога ката
Турцыя падарыла Мексіцы шчанюка нямецкай аўчаркі. За што такая шчодрасць?
Сейсмолагі: У Беларусі апошнім часам землятрусаў не зафіксавана