Сярод звольненых у Полацкім універсітэце — гісторык, навуковым кіраўніком якога быў Марзалюк

А дысертацыю ён напісаў пра паўстанне Каліноўскага.

16.06.2023 / 16:23

Падчас зачыстак і звальненняў выкладчыкаў 23 мая ў Полацкім дзяржаўным універсітэце затрымалі каля 15 чалавек. Сярод затрыманых быў дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржкіравання Сяргей Глазырын.

Сяргей Глазырын

У 2017 годзе Сяргей Глазырын абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях», навуковым кіраўніком якой быў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, звярнула ўвагу «Медыязона».

14 чэрвеня стала вядома, што Глазырына звольнілі «па згодзе бакоў». Перад гэтым ён адсядзеў 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». 

Чытайце таксама:

Што адбываецца ў Полацкім універсітэце пасля хвалі затрыманняў

У Полацкім універсітэце звольнілі за палітыку трох выкладчыкаў, шасцёра звольніліся самі

Студэнты Полацкага ўніверсітэта пра арыштаваных выкладчыкаў: «Некаторых ужо звольнілі задняй датай»

Nashaniva.com