Галоўнакамандуючы арміі ЗША заявіў пра першыя поспехі ўкраінскага контрнаступлення

Украіна паступова дамагаецца поспеху ў контрнаступленні, пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Марк Мілі. Аднак пры гэтым ён дадае, што страты УСУ, імаверна, будуць высокімі.

15.06.2023 / 20:24

Марк Мілі. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

«Украіна пачала наступаць — і яны паступова рухаюцца наперад. Гэта вельмі цяжкая бітва. Яна вельмі жорсткая, і на яе патрэбны значны час, а кошт будзе высокім», — заявіў генерал у каментары Reuters.

Мілі падкрэсліў, што ўкраінскае войска валодае высакаякаснымі афіцэрамі і высокім маральным духам, чаго нельга сказаць пра расійскае.

«Іх лідары не заўсёды дзейнічаюць узгоднена, маральны дух іх войскаў невысокі, і яны сядзяць на абарончых пазіцыях. Многія з іх нават не разумеюць, чаму яны там апынуліся», — сказаў амерыканскі военачальнік.

Марк Мілі бярэ ўдзел у нарадзе міністраў абароны краін НАТА, на якую прыбудзе таксама кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Чытайце таксама:

На Захадзе пацвярджаюць поспехі контрнаступлення Украіны і прагназуюць далейшы прагрэс

Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды і ЗША сумесна дадуць Украіне сотні ракет для СПА

Лукашэнка заявіў пра 150 тысяч забітых і параненых за час контрнаступу, Мінабароны РФ назвала лічбы ў 20 разоў меншыя. Рэальныя будуць яшчэ меншыя

Украінскія вайскоўцы паказалі кадры з вызваленай Макараўкі ў Данецкай вобласці

Nashaniva.com