Мінабароны Украіны паказала амерыканскі «Брэдлі», знішчаны «Градам». І вось што здзіўляе
Намеснік міністра абароны Ганна Маляр паказала фота амерыканскай БМП «Брэдлі» пасля непасрэднага пападання «Градам».
15.06.2023 / 12:38
Знішчаны «Брэдлі». Усе фота: annamaliar / Telegram
Як паведамілі ёй байцы 47 брыгады, БМП атрымала непасрэдны ўдар ракеты ў вежу і загарэлася.
Экіпаж (ён на фота) змог бяспечна эвакуявацца, а механік-кіроўца адвёў бронемашыну на бяспечныя пазіцыі і патушыў. Наступствы — лёгкая кантузія ў аднаго з воінаў, як паведаміла Маляр.
Пашкоджаная баявая машына ўжо ў рамонце, а экіпаж працягвае выконваць баявыя задачы на іншай тэхніцы.
«Брэдлі» дапамагае захаваць самае каштоўнае — жыццё вайскоўцаў. А сталь заўсёды можна аднавіць. Не існуе тэхнікі, якую немагчыма знішчыць, існуе тэхніка, якая ратуе жыцці», — напісала Маляр.
Чытайце таксама:
Байдэн: Расія страціла ў Бахмуце каля ста тысяч чалавек
Групоўка Вагнера страціла ва Украіне больш за 30 тысяч чалавек забітымі і параненымі — CNN