Вайна1616

Байдэн: Расія страціла ў Бахмуце каля ста тысяч чалавек

Расія страціла ў Бахмуте каля ста тысяч чалавек, сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён не ўдакладніў, мае на ўвазе забітых, ці забітых і параненых.

Байдэн сказаў, што цяпер не мае значэння, захапілі расіяне горад, ці не.

«Вакол Бахмута абмеркаванні — страчаны ён, ці не. Расія панесла страты — каля ста тысяч чалавек у Бахмуце. Гэта цяжка папоўніць. Не важна, акупаваны ён, ці не, гэта ўсё роўна разбураны горад», — сказаў Байдэн.

Учора Прыгожын заявіў, што вагнераўцы ўзялі Бахмут. УСУ абвяргаюць гэта. Сёння СМІ напісалі, што Зяленскі прызнаў страту горада, а потым абверглі гэта — нібыта няправільна перадалі яго словы. 

Эксперты мяркуюць, што ў расійскай арміі суадносіны забітых і параненых складаюць прыкладна 1:4 або 1:3. Усяго, па ацэнках заходніх аналітыкаў, на гэты момант Расія страціла забітымі ад 40 да 50 тысяч чалавек. Тэлеграм-каналы, якія збіраюць інфармацыю пра страты Расіі з адкрытых крыніц, на гэты момант зафіксавалі імёны больш як 23 000 забітых.

Каментары16

  • Правдоруб
    21.05.2023
    Крыніца, блізкая да даставернай, невменько?
  • Вова
    21.05.2023
    Полный птздеж
  • Маньякі
    21.05.2023
    Што ў тых людзей у галовах, калі яны па волі злачынца пуціна і без аніякай прычыны ідуць забіваць людзей, рабаваць, гвалціць, забіраць чужую зямлю і маёмасць? Нават жывёлы так не робяць.

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →