Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Размяшчэнне Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі патрабуе адэкватнага адказу з боку Паўночнаатлантычнага альянсу, лічаць лідары ўсходнееўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Беларуссю. У прыватнасці, НАТА неабходна паляпшаць планы па абароне краін Балтыі, заявіў выданню Financial Times міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

13.06.2023 / 20:24

Нямецкія танкі на палігоне ў Літве. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Цяперашнія планы рэагавання на крызіс, такі, як, напрыклад, расійскае ўварванне, Ландсбергіс лічыць дастатковымі, але лічыць, што неабходныя і дадатковыя меры, каб супрацьстаяць пастаянным пагрозам Расіі ў адрас краін рэгіёну.

Неабходна ўмацаваць пастаянную абарону краін Балтыі ў цэлым і Літвы ў прыватнасці, «таму што наша тэрыторыя ўразлівая», сказаў міністр.

НАТА ўжо размясціла ў Літве, Латвіі і Эстоніі дадатковыя батальёны, вядуцца перамовы аб павелічэнні паставак узбраенняў. Але ўжо падрыхтаваныя планы і тыя, якія распрацоўваюцца, добрыя толькі ў выпадку крызісу, а трэба думаць, сцвярджае Ландсбергіс, і пра часы перад ім:

«Што рабіць у мірны час? Якое пасланне мы робім Пуціну? На жаль, пакуль такога паслання няма».

Адрэагаваць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі заклікаў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

«Я абсалютна ўпэўнены, што такая сітуацыя патрабуе недвухсэнсоўнага адказу ад НАТА», — заявіў ён у панядзелак напярэдадні перамоў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»

ЗША не бачаць пагрозы ядзернай вайны з-за размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца пасля 7-8 ліпеня — Пуцін

Столтэнберг: Пагадненне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі непрымальнае

Nashaniva.com