У мінскіх крамах заўважылі незвычайныя кавуны ФОТАФАКТ
На прылаўках многіх крам у гэтым годзе з'явіліся незвычайныя кавуны. Яны не з чырвонай, а з жоўтай мякаццю, заўважыла Tochka.by. У чым прычына, няўжо ў геннай мадыфікацыі?
13.06.2023 / 17:21
Напрыклад, у сетцы Prostore нетрадыцыйнага выгляду прадукт рэалізуюць па цане 3,99 рубля за кіло па зніжцы, а прывезены ён з Таджыкістана.
Некаторыя пакупнікі да жоўтых кавуноў ставяцца насцярожана, баяцца, ці гэта не ГМА. Але папраўдзе тут справа толькі ў селекцыі, гавораць навукоўцы.
Вядома, што кавун з жоўтай мякаццю — гэта гібрыд культурнай і дзікай расліны. Дзікі жоўты кавун не ядуць, таму што мякаць у яго несалодкая. А вось ужо селекцыйная ягада па смаку амаль нічым не адрозніваецца ад чырвонага сабрата. Прычым жоўты кавун лягчэй пераносіць перапады тэмператур і хваробы, а таксама хутчэй спее. Менавіта таму ён з'яўляецца ў продажы на пару тыдняў раней, чым класічны кавун.
Чытайце таксама:
У Мінску з'явіліся першыя кавуны. Дзе танней: на рынку ці ў краме? І як правільна выбраць