Летні салат з сырам бурата

Калі вы ніколі не каштавалі бураты, уявіце мацарэлу з мяккай сметанковай начынкай. Гэты сыр ідэальна спалучаецца з салодкімі, сакавітымі памідорамі, і разам яны ствараюць ідэальны свежы салат, ад якога можна атрымліваць асалоду на працягу ўсяго летняга сезона.

18.06.2023 / 09:48

Салат з буратай і памідорамі. Фота: Andrew Bui / delish.com

Як адзначае аўтар рэцэпта, стваральнік кулінарных кніг Кэйсі Эльзас, сакрэтны складнік гэтага салата — час.

Пакіньце памідоры і зялёную цыбулю пастаяць паўгадзіны, каб таматы пусцілі сок і змякчылі цыбулю. За гэты час бурата якраз нагрэцца да пакаёвай тэмпературы, што дазволіць раскрыцца яе багатаму смаку.

Вам спатрэбіцца:

 

Як гатаваць:

  1. Змяшайце памідоры і цыбулю; запраўце 1 чайнай лыжкай солі і 1 чайнай лыжкай перцу. Апырскайце алеем і воцатам. Дайце пастаяць, пакуль памідоры не пусцяць вадкасць, а цыбуля-шалот не стане мяккай, каля 30 хвілін.
  2. Спачатку выкладзіце таматы з цыбуляй пластамі на вялікую талерку, а потым бурату ў цэнтр памідораў і раскрыйце рукамі. Пасыпце базілікам, зялёнай цыбуляй, соллю і перцам. Падавайце з хлебам.

 

Больш рэцэптаў:

Салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага

Грыль — гэта не толькі абвугленыя каўбаскі. Падборка небанальных рэцэптаў

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Nashaniva.com