Узброеныя сілы Украіны вызвалілі сяло Старажавое Данецкай вобласці

УСУ вызвалілі сяло Старажавое ў Данецкай вобласці, паведамляе 35-я брыгада марской пяхоты.

12.06.2023 / 09:13

Гэта сяло знаходзіцца на Урэмеўскім выступе, як і вызваленыя ўчора вёскі Няскучнае і Благадатнае, адкуль адступілі расійскія войскі. Старажавое знаходзіцца паміж гэтымі двума сёламі. 

Сяло Старажавое Данецкай вобласці знаходзілася ў акупацыі з сакавіка 2022 года.

Чытайце таксама:

Украінцы пад Запарожжам у двух месцах прарвалі першую лінію абароны расіян

Nashaniva.com