Актывіст Ілля Міронаў з'ехаў з Беларусі
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, якога апошнім часам некалькі разоў кідалі на суткі, пакінуў Беларусь.
11.06.2023 / 23:41
Ілля Міронаў. Фота: фэйсбук Міронава
«Мае дарагія сябры, добры вечар! Можаце мяне павіншаваць, я паспяхова эвакуяваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры за дапамогу! Усім вам дзякуй за словы падтрымкі! Моцна цісну вашы рукі», — напісаў актывіст у фэйсбуку.
Ілля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2000 лістоў палітвязням. Ён таксама пісаў скаргі — на прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка і Рыгора Азаронка, лукашысцкі тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы». Але Міністэрства інфармацыі ніякіх парушэнняў не пабачыла.
Чытайце таксама:
Ілля Міронаў паскардзіўся на варварскі разгром кватэры
Іллю Міронава пакаралі суткамі за лайк 2020 года
Ілля Міронаў: Мне прысніўся нейкі кашмар, я расплюшчыў вочы і зноў 2021 год