«ПВК «Вагнер» не будзе падпісваць ніякіх кантрактаў з Шайгу». Прыгожын адказаў Мінабароны РФ

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын адказаў на загад Мінабароны РФ аб тым, што ўсе «добраахвотніцкія атрады» мусяць падпісаць кантракт з Мінабароны да 1 ліпеня.

11.06.2023 / 13:54

Яўген Прыгожын. Скрын відэа

«ПВК «Вагнер» не будзе падпісваць ніякіх кантрактаў з Шайгу», — гаворыцца ў адказе Прыгожына.

Ён дадае, што «ПВК «Вагнер» мае найглыбейшы досвед і з'яўляецца высокаэфектыўнай структурай».

«На жаль, такой эфектыўнасцю большасць вайсковых частак не валодае і якраз праз тое, што Шайгу не можа нармальна кіраваць вайсковымі фармаваннямі.

Таму тое, што ён напіша ўказы або загады, гэта распаўсюджваецца выключна на Міністэрства абароны і на тых, хто знаходзіцца ў рамках Міністэрства абароны. З тым, што можа здарыцца пасля гэтага загаду — нам не будуць даваць ўзбраенне і боепрыпасы, — разбяромся, як той казаў, калі гром грымне, прыбягуць і прынясуць ўзбраенне і боепрыпасы з просьбай «дапамажыце», — кажа Прыгожын.

Таксама ён дадае, што ПВК «Вагнер» узгадняе ўсе свае дзеянні і выконвае задачы, пастаўленыя генералам арміі Суравікіным. 

Указ Мінабароны РФ падпісаны на фоне працяглага канфлікту заснавальніка ПВК Яўгена Прыгожына з ваенным кіраўніцтвам Расіі. 

Чытайце таксама:

«Мяне тройчы спрабавалі расстраляць». Падпалкоўнік, якога ўзялі ў палон «вагнераўцы», расказаў сваю версію падзей 

«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць

«Пачвары смярдзючыя, вы што робіце?» Прыгожын накінуўся на Мінабароны Расіі

Nashaniva.com