У Прыгожына хочуць адабраць «вагнераўцаў»
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу падпісаў указ, які абавязвае ўсе «добраахвотніцкія атрады» падпісаць кантракт з Мінабароны да 1 ліпеня. Гэта дазволіць надаць ім «неабходны прававы статус», як удакладнілі ў Мінабароны РФ.
11.06.2023 / 12:02
Цэнтр ЧВК «Вагнер» у Санкт-Пецярбургу. Фота: Dmitri Lovetsky / AP Photo
Пра якія добраахвотніцкія фармаванні ідзе гаворка, не ўдакладняецца, але раней ведамства называла «добраахвотнікамі» наймітаў ПВК «Вагнер».
Указ падпісаны на фоне працяглага канфлікту заснавальніка ПВК Яўгена Прыгожына з ваенным кіраўніцтвам Расіі.
Чытайце таксама:
«Пачвары смярдзючыя, вы што робіце?» Прыгожын накінуўся на Мінабароны Расіі