Украінская армія атакуе на чатырох кірунках — ISW

10 чэрвеня ўкраінскія сілы вялі контрнаступальныя аперацыі як мінімум на чатырох участках фронту, як піша BBC са спасылкаю на зводку амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

11.06.2023 / 08:08

Расійскія крыніцы паведамлялі пра актыўнасць украінцаў у Луганскай вобласці ў раёне Белагораўкі.

Афіцыйны прадстаўнік Усходняй групы войскаў УСУ палкоўнік Сяргей Чараваты адзначыў, што ўкраінскія войскі прасунуліся на 1400 метраў на нявызначаных участках бахмуцкага фронту, а расійскія блогеры паведамілі пра наступ украінскіх войскаў на паўночны захад і паўночны ўсход ад Бахмута.

Міністэрства абароны Расіі і іншыя расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія войскі праводзілі лакальныя атакі ў раёне мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей, у прыватнасці ў раёне Вялікай Навасёлкі.

Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 10 чэрвеня, паказваюць на тое, што ўкраінскія сілы ў заходняй частцы Запарожскай вобласці дамагліся лакальных поспехаў падчас нападаў на паўднёвы захад і паўднёвы ўсход ад Арэхава, хоць расійскія блогеры працягваюць сцвярджаць, што расійскія сілы ў гэтым раёне паспяхова абараняюцца ад спробаў украінскага наступу, як піша ISW.

Чытайце таксама:

Зяленскі пацвердзіў, што Украіна пачала контрнаступленне

Украінцы ўдарылі Storm Shadow па пунктах размяшчэння ў Крыме

Сахашчык выконвае баявыя задачы на данецкім кірунку

Nashaniva.com