Аліна Коўшык абмеркавала з новым прэзідэнтам Латвіі праблемы беларусаў краіны

Аліна Коўшык у складзе дэлегацыі беларускай дыяcпары сустрэлася з абраным прэзідэнтам Латвіі Эдгарам Рынкевічам.

09.06.2023 / 14:50

Фота: АПК

«На сустрэчы прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага кабінета абмеркавала патрэбы беларускай нацыянальнай супольнасці ў Латвіі і працяг супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі прэзідэнта Латвіі Эдгара Рынкевіча пасля ўступлення яго ў паўнамоцтвы», паведамляе прэс-служба АПК.

Эдгара Рынкевіча парламент абраў прэзідэнтам 31 мая. На пасаду ён уступіць у ліпені. 3 2011 года ён займае пасаду міністра замежных спраў.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтам Латвіі абралі Эдгара Рынкевіча. Ён не раз сустракаўся з Ціханоўскай

Nashaniva.com