Карпенка: Участак для галасавання — не месца для дэманстрацыі палітычных поглядаў

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка патлумачыў, чаму людзям нельга фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь, і пры гэтым адкрыта прызнаў, што выбары па-беларуску — пра што заўгодна, але не пра выяўленне палітычных поглядаў і прыхільнасцяў. 

08.06.2023 / 19:41

Выступаючы ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», Карпенка прыгразіў тым, хто будзе фатаграфаваць бюлетэні, завядзеннем адміністрацыйных спраў і штрафамі. Бо, маўляў, гэта агітацыя і парушэнне таямніцы галасавання.

На думку лукашэнкаўскага чыноўніка, участак для галасавання — тое месца, дзе нельга дэманстраваць свае палітычныя прыхільнасці.

Гэта толькі «месца, куды ідуць грамадзяне з рознымі меркаваннямі, з рознымі пазіцыямі і дзе выказваюцца ў выглядзе запоўненага бюлетэня ва ўмовах тайнага волевыяўлення», — заявіў Карпенка.

Забарона на фатаграфаванне бюлетэня прадугледжаная абноўленым Выбарчым кодэксам. 

Чытайце таксама:

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка: Хочацца выбарчай стабільнасці

Карпенка: На выбарах 2024 года не будуць уводзіць электронную сістэму галасавання, каб не пазбаўляць беларусаў свята

Nashaniva.com