«Прамую лінію» з Пуціным адклалі з-за нявызначанасці сітуацыі на фронце
Прэс-канферэнцыю пакуль перанеслі на канец года.
08.06.2023 / 13:59
Уладзімір Пуцін. Фота Mikhail Menzel Sputnik Pool Photo via AP
«Прамую лінію» Уладзіміра Пуціна папярэдне перанеслі з чэрвеня на лістапад-снежань гэтага года, гэта звязана, у прыватнасці, з сітуацыю на фронце ва Украіне, піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы.
«Цяпер папярэдне плануецца правесці яе («прамую лінію») у лістападзе-снежні», — сказала крыніца.
Па словах суразмоўцы выдання, выбар такога часовага прамежку звязаны з падзеямі на фронце ва Украіне, таму лепш дачакацца пэўнасці з гэтай сітуацыяй.
Таксама крыніца адзначыла, што пажадана, каб мерапрыемства адбылося да абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, бо праводзіць яго ўжо пасля таго, як пачнецца афіцыйная кампанія, будзе больш складана.
Чытайце таксама:
Лукашэнка хоча выбудаваць з Расіяй прастору накшталт Савецкага Саюза