«Я падзякавала добраахвотнікам за іх гераізм». Ціханоўская расказала пра анлайн-сустрэчу з каліноўцамі
Сёння стала вядома, што прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі анлайн-перамовы са Святланай Ціханоўскай. Некаторыя дэталі размовы «Нашай Ніве» прывёў адзін з байцоў, які прысутнічаў на гэтай відэасустрэчы.
07.06.2023 / 21:30
Фота: belwarriors / Telegram
Ціханоўская таксама апублікавала з гэтай нагоды пост.
«Вызваліць Беларусь мы можам толькі разам. Нам трэба размаўляць і аб’ядноўвацца. Кожны працуе ў сваім кірунку. Каліноўцы сёння змагаюцца не толькі за Украіну, але і за свабодную Беларусь. Мы падтрымліваем іх працу і ўсіх тых, хто працягвае барацьбу.
Я падзякавала добраахвотнікам за іх гераізм. У нас супольная мэта — свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь», — адзначыла Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Сілавікі прымусілі маці яшчэ аднаго каліноўца запісаць відэа