Больш чым праз суткі Пуцін даручыў МНС арганізаваць дапамогу жыхарам Херсонскай вобласці ў зоне затаплення

Уладзімір Пуцін даручыў кіраўніку МНС РФ Аляксандру Куранкову арганізаваць працу па дапамозе жыхарам акупаванай Расіяй часткі Херсонскай вобласці ў зоне затаплення пасля разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

07.06.2023 / 18:59

Пяскоў зноў падкрэсліў, што затапленне было выкліканае «дыверсіяй кіеўскага рэжыму» на гідраэлектрастанцыі.

Раней у сераду прэс-служба Крамля распаўсюдзіла паведамленне аб тэлефоннай размове прэзідэнтаў Расіі і Турцыі, падчас якой Уладзімір Пуцін назваў разбурэнне плаціны Кахоўскай ГЭС «варварскай акцыяй».

Рэджэп Эрдаган у сваю чаргу прапанаваў стварыць міжнародную камісію па расследаванні прычын прарыву ГЭС.

Раней жыхары акупаванай часткі Украіны ў зоне затаплення скардзіліся на адсутнасць дапамогі з боку акупацыйных уладаў.

Чытайце таксама:

«Амаль усе дамы пад вадой». Голую Прыстань на Херсоншчыне затапляе, а расейцы не выпускаюць людзей з горада

Кахоўскую ГЭС узарвалі па загадзе Пуціна — Данілаў

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС 

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com