Гвардыёлу назвалі найлепшым трэнерам у АПЛ

Пад яго кіраўніцтвам «Манчэстэр Сіці» выйграў пяць разоў англійскую Прэм'ер-лігу за апошнія сем гадоў (2018, 2019, 2021, 2022, 2023).

31.05.2023 / 07:59

Фота: AP

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла прызнаны найлепшым трэнерам сезона-2022/23 у англійскай Прэм'ер-лізе.

Сёлета «Сіці» выйграў сезон датэрмінова за два туры да канца.

Каталонец чацвёрты раз у сваёй кар'еры атрымаў гэтую ўзнагароду.

«Сіці» засталося правесці два матчы: у гэту нядзелю фінал Кубка Англіі з «Манчэстэр Юнайтэд», а ў суботу, 10 чэрвеня, фінал Лігі чэмпіёнаў супраць «Інтэра». У Лізе чэмпіёнаў «МанСіці» яшчэ не перамагаў.

Чытайце таксама:

Саудаўцы не здаюцца. Яны прапанавалі за Месі 1,2 мільярда еўра

«Сустрэў будучую жонку ў 16 гадоў». Гісторыя кахання найлепшага гульца ЧС па хакеі і яго другой паловы

Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня

Nashaniva.com