Палітзняволены праваабаронца Уладзь Лабковіч патэлефанаваў з калоніі родным
Пра званок ад аднаго з асуджаных па справе «Вясны» на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала ягоная жонка Ніна Лабковіч.
30.05.2023 / 18:34
«Праз месяц пасля этапу атрымалі званок ад Уладзя. 4 хвіліны як адно імгненне».
3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса