Ва Украіне Дзень перамогі над нацызмам будуць адзначаць 8 мая, але 9-га таксама будзе свята

Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла праект закона, ініцыяванага прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, аб святкаванні Дня перамогі над нацызмам 8 мая, як гэта робіцца на Захадзе. 9 мая будзе адзначацца Дзень Еўропы.

29.05.2023 / 18:09

Фота: «Еўрапейская праўда»

Загад аб святкаванні Дня перамогі над нацызмам і Дня Еўропы Зяленскі падпісваў сёлета 8 мая, аднак ініцыятыва патрабавала таксама зменаў у нацыянальнае заканадаўства. Цяпер яны ўнесеныя.

Законапраект падтрымалі 317 з 353 дэпутатаў, зарэгістраваных у зале Вярхоўнай Рады.

Чытайце таксама:

Залужны: Прыйшоў час вяртаць сваё

Леаніда Брэжнева пазбавілі звання ганаровага грамадзяніна Кіева

Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў кашмарнае «можам паўтарыць» — Ціханоўская

Nashaniva.com