Салаўёў заклікаў пасадзіць Гіркіна, а Гіркін — Прыгожына. Расійскія прапагандысты шукаюць адказ на пытанне, хто вінаваты
У колах расійскіх прапагандыстаў на фоне няўдач на ўкраінскім фронце і нават усё больш заўважнага прыходу вайны на тэрыторыю Расіі абвастраецца ўзаемная варожасць і ўнутрывідавое змаганне. Прытым выказванні робяцца ўсё больш рэзкімі і радыкальнымі.
28.05.2023 / 10:00
Вядомы прапагандыст Уладзімір Салаўёў у адным са сваіх апошніх эфіраў накінуўся на Ігара Гіркіна-Стралкова, які, хоць сам паслядоўна трымаецца імперыялістычных і антыўкраінскіх поглядаў, пастаянна крытыкуе Крэмль за «няправільнае», на ягоную думку, вядзенне вайны, не спыняючыся і перад персанальнымі нападкамі на высокіх чыноўнікаў.
«Які-небудзь блогер атрымлівае рэальны тэрмін за дыскрэдытацыю арміі, а нейкі мярзотнік, які лічыць сябе вайскоўцам, можа несці што заўгодна. Але ў выніку рашэння Гаагскага суда тут ён становіцца недатыкальным. Ён сядзець павінен даўно за дыскрэдытацыю арміі!» — сказаў Салаўёў.
Сам Гіркін гэта выказванне не прапусціў і пракаментаваў яго, назваўшы свайго кандыдата на арышт за «дыскрэдытацыю арміі»:
«Не, ну ўсё правільна. Стралкоў — ён дыскрэдытуе. А Яўген Віктаравіч Прыгожын — двойчы судзімы рэцыдывіст, гаспадар вялізнага войска наймітаў, міньёны якога называюць армію «петушкамі» — ён не, ён — «увесь у белым». Разумець трэба!»
Чытайце таксама:
Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда
Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце
Гіркіна-Стралкова пасля даносу правяраюць наконт дыскрэдытацыі расійскай арміі