Крышціяну Раналду можа датэрмінова пакінуць Саудаўскую Аравію і вярнуцца ў Еўропу
Крышціяну Раналду больш не можа трываць і хоча пакінуць «Аль-Наср» у Саудаўскай Аравіі. Не прайшло і пяці месяцаў з таго часу, як ён перайшоў у саудаўскі клуб з кантрактам на два з паловай сезоны і з гістарычным кантрактам на 200 мільёнаў еўра за кожную з кампаній.
23.05.2023 / 14:11
Крышціяну Раналду. Фота: Amr Nabil / AP
Але за гэты час партугалец пабачыў рэальнасць саудаўскага клуба і асабліва сітуацыю, якая склалася ў краіне, дзе футбольная інфраструктура далёкая ад сучаснай. Такім чынам, яго найбліжэйшае асяроддзе пачынае публічна заяўляць пра гэтую сітуацыю з мэтай мець магчымасць з'ехаць і вярнуцца ў Еўропу ці шукаць іншыя рынкі, піша Mundo Deportivo.
Гулец перайшоў у «Аль-Наср» у снежні 2022 года. «Манчэстэр Юнайтэд» разарваў з ім кантракт пасля таго, як Крышціяну ў інтэрв'ю прайшоўся па трэнерскім штабе.
За «Аль-Наср» партугалец згуляў 17 матчаў (1400 хвілін): чатырнаццаць з іх у Лізе, два ў Кубку караля Саудаўскай Аравіі і адзін у Суперкубку. Забіў трынаццаць галоў.
Калі Крышціяну Раналду вырашыць сысці без уважлівай прычыны, ён павінен будзе выплаціць клубу кампенсацыю за два гады, якія засталіся да заканчэння яго кантракта, у адпаведнасці з рэгламентам ФІФА аб статусе трансферу гульцоў. У прыватнасці, артыкул 17, які тычыцца скасавання дагавора без паважлівай прычыны, у якім выразна паказана, што «ва ўсіх выпадках бок, які скасоўвае дагавор, абавязаны выплаціць кампенсацыю».
Чытайце таксама:
Крышціяну Раналду афіцыйна стаў гульцом клуба ў Саудаўскай Аравіі. За рэкордны заробак
У Саудаўскай Аравіі хочуць дамагчыся дэпартацыі Крышціяну Раналду
Амаль як у Беларусі. З гэтага славутага футбольнага клуба знялі 10 балаў