Канстанціна Баяндзіна адпусцілі
Сёння з'явілася інфармацыя пра затрыманне аршанскага шоўмена Канстанціна Баяндзіна, калі ён вяртаўся з Масквы. Але аказалася, што ў выніку нічога надта сур'ёзнага з ім не адбылося.
22.05.2023 / 19:43
Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што Канстанцін Баяндзін на волі. У яго, маўляў, праверылі тэлефон і адпусцілі.
Канстанцін Баяндзін працуе шоўменам у Маскве. Паводле інфармацыі выдання оrsha.eu, ён уваходзіць у каманду вядомага блогера Улада Бумагі ці супрацоўнічаў з ёй.
Канстанцін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, быў пераможцам конкурсу «Містар-журфак» і нават «Студэнтам года БДУ».
Чытайце таксама: