Прыгожын паведаміў, што выведзе вагнераўцаў з Бахмута ў тыл да 1 чэрвеня

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын паведаміў у сваім канале, што падраздзяленні ПВК на працягу пяці дзён «будуць зачышчаць Бахмут», пасля чаго з 25 мая да 1 чэрвеня перададуць яго падраздзяленням Мінабароны Расіі і адправяцца ў тыл на перафармаванне і дааснашчэнне.

22.05.2023 / 11:58

Разбураны Бахмут. Фота: прэс-служба брыгады «Халодны Яр»

«Таму на Хромава мы не ідзём, на Іванаўскае не ідзём, мы перадаём свае пазіцыі і з 25 чысла пакідаем зону баявых дзеянняў. З 1 чэрвеня ніводнага байца ПВК «Вагнер» на пярэднім краі не будзе. Да таго часу, пакуль мы не пройдзем перафармаванне і дааснашчэнне, і даабучэнне», — заявіў Прыгожын, дадаўшы, што Хромава і Іванаўскае (пасёлак і сяло ў Бахмуцкім раёне) будуць штурмаваць падраздзяленні Мінабароны.

У суботу Прыгожын абвясціў, што ПВК «Вагнер» цалкам узяла Бахмут і выйшла на яго заходнюю ўскраіну, аднак УСУ гэта адмаўляюць.

Спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты заявіў Бі-бі-сі, што ўкраінскія сілы па-ранейшаму застаюцца ў Бахмуце і маюць намер абараняць яго. Паводле яго, заявы расійскага боку аб поўным захопе Бахмута не адпавядаюць рэчаіснасці.

Чытайце таксама:

«Мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах». Каліновец Дзяніс Урбановіч коратка расказаў пра бой у Бахмуце

Вагнераўцы залезлі ў Бахмут, як пацукі ў пастку — Сырскі

Байдэн: Расія страціла ў Бахмуце каля ста тысяч чалавек 

Nashaniva.com