У Беларусі выявілі новы від малярыйнага камара, які з'явіўся ў Мінску

Беларускія навукоўцы выявілі новы від малярыйнага камара, які з'явіўся ў Мінску. Пра гэта распавяла малодшая навуковая супрацоўніца Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах» Дыяна Сусла, піша «Камсамольская праўда».

21.05.2023 / 23:31

Новы від камара.

На тэрыторыі Беларусі ёсць 42 віды кровасысучых камароў. Што тычыцца малярыйных камароў, то іх 6 відаў, адзначыла спецыялістка. Разам з тым яна заявіла, што ўпершыню новы від адкрылі малекулярна-генетычнымі метадамі. 

«Ён быў знойдзены на тэрыторыі Гомельскага Палесся і на тэрыторыі Мінска», — адзначыла Сусла.

Чытайце таксама:

Беларусь атакуюць мошкі. Вядомы хімік распавёў, як ад іх ратавацца

Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам узрасла ў Беларусі больш чым у два разы

Nashaniva.com