У Варшаве стварылі мемарыял у гонар усіх загінулых беларускіх ваяроў
З ініцыятывы беларусаў Варшавы, падтрыманай палком Каліноўскага, на пляцоўцы каля Музея вольнай Беларусі створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі, паведаміла «Нашай Ніве» прэс-служба Музея вольнай Беларусі.
19.05.2023 / 20:13
Як паведамілі арганізатары, прыйсці да мемарыяла і ўшанаваць памяць усіх загінулых беларускіх ваяроў можна пачынаючы з сённяшняга дня, 19 мая. Мемарыял будзе адкрыты да серады, 31 мая. Тры дні будзе свяціць у неба бела-чырвона-белы пражэктар.
Спачуванні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку музея па адрасе: Музей вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11. Уваход на пляцоўку будзе адчынены штодзённа да 31 мая з 10:00 да 22:00.
Чытайце таксама:
«Мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах». Каліновец Дзяніс Урбановіч коратка расказаў пра бой у Бахмуце
З'явіліся падрабязнасці гібелі каліноўцаў у Бахмуце: «чацвёра засталося пад заваламі»
Беларускія падраздзяленні панеслі цяжкія страты пад Бахмутам. Некалькі чалавек загінула