Калі б коцікі былі аўтамабілямі: для кацінага прытулку зрабілі арыгінальны сайт
Такую незвычайную рэкламу прыдумаў SMM-спецыяліст аднаго амерыканскага прытулку. За суткі сайт прыцягнуў аж 2 мільёны наведвальнікаў, а коцікі актыўней сталі знаходзіць новых гаспадароў.
18.05.2023 / 17:14
Кожны коцік на сайце мае асабістую старонку з наборам унікальных уласцівасцяў. Напрыклад, некаторыя жывёлы маюць прасунутую аўдыясістэму, іншыя — пакет з палепшанымі сэнсарамі (вусамі), альбо адмысловы вартавы рэжым. Назвы «мадэляў» таксама нетрывіяльныя: Мяўзда, міні Пупер, Кацілак і гэтак далей.
Чытайце таксама:
У Германіі ў бяду трапілі 77 катоў. У тым ліку з Беларусі
Навукоўцы, магчыма, знайшлі найлепшы спосаб паклікаць ката
Сабакі і каты могуць аберагаць ад алергій. Але жыццё за горадам можа быць яшчэ важнейшым