Падчас начнога абстрэлу Кіева комплекс Patriot сапраўды пашкоджаны — заходнія СМІ

Амерыканскі комплекс Patriot, хутчэй за ўсё, быў пашкоджаны, але не знішчаны ў выніку начнога абстрэлу Кіева. Пра гэта каналу CNN сказаў амерыканскі чыноўнік.

16.05.2023 / 21:12

Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP

Паводле сведчання крыніцы, ЗША цяпер ацэньваюць пашкоджанні і вызначаюць, ці змогуць украінскія спецыялісты адрамантаваць ЗРК на месцы.

Раней пра тое, што ракета «Кінжал» падбіла ў Кіеве Patriot, паведамляла Міністэрства абароны Расіі. УСУ паведамлялі пра паспяховы перахоп усіх шасці гіпергукавых ракет расіян, а інфармацыю пра пашкоджанне Patriot паветраныя сілы каментаваць адмовіліся.

На гэты момант вядома пра пастаўкі Украіне двух комплексаў Patriot: аднаго ад ЗША, іншага — ад Германіі і Нідэрландаў. Які з іх можа быць пашкоджаны — незразумела.

Чытайце таксама:

CNN: Украіна сапраўды ўжо выкарыстоўвала ракеты Storm Shadow

УCУ сцвярджаюць, што знішчаныя амаль 200 тысяч расійскіх вайскоўцаў

Начная атака на Кіеў была выключнай па сваёй шчыльнасці — улады сталіцы

Nashaniva.com