У Наваполацку мужчына страляў з пнеўматыкі па дзецях
У Наваполацку мужчына страляў з пнеўматычнага пісталета па дзецях, яго затрымалі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
16.05.2023 / 15:42
Кадр з відэа
Агулам чалавек зрабіў не менш за пяць стрэлаў, у выніку чаго двое школьнікаў 9 і 11 гадоў атрымалі цялесныя пашкоджанні. Стралком аказаўся 41-гадовы мясцовы жыхар.
Як паведамляюць сілавікі, у той дзень мужчына гуляў у нейкія камп'ютарныя гульні, а пасля ўзяў піва і выйшаў на балкон кватэры. Неўзабаве яго ўвагу прыцягнулі дзеці.
Як аказалася, такі ўчынак для мужчыны не першы: месяц таму ён ноччу абстраляў машыны на паркоўцы.
Чытайце таксама:
62-гадовы мінчук пасварыўся са знаёмай і парэзаў колы яе машыны
Мінчук выкраў двух чалавек і закапаў іх па галаву ў пясок
У раёне Зыбіцкай ратавальнікі дасталі са Свіслачы п'яную дзяўчыну