62-гадовы мінчук пасварыўся са знаёмай і парэзаў колы яе машыны
Жанчына звярнулася ў міліцыю і расказала, што пакінула сваю машыну на ноч на дваровай тэрыторыі, а раніцай пабачыла, што парэзаныя два колы.
16.05.2023 / 13:51
Скрыншот відэа
Сілавікі затрымалі 62-гадовага мінчука. Растлумачыць прычыну свайго ўчынку мужчына не здолеў. Вядома, што раней у затрыманага з пацярпелай адбыўся канфлікт.
Супраць яго завялі справу за хуліганства.
Здарэнне трапіла на відэа. Яго сведкам стаў рыжы кот, але ён уцёк далей ад граху.
Чытайце таксама:
Мінчук выкраў двух чалавек і закапаў іх па галаву ў пясок
У раёне Зыбіцкай ратавальнікі дасталі са Свіслачы п'яную дзяўчыну