Пасольства Германіі памяняла парадак падачы дакументаў на шэнгенскую візу
Амбасада Германіі ў Мінску змяніла правілы запісу, браніравання, запрашэнняў, а таксама званкоў у пасольства.
16.05.2023 / 10:28
Згодна з абвесткай на сайце, запісацца на атрыманне шэнгенскіх віз цяпер можна выключна праз сістэму браніравання на вэб-сайце пасольства.
Запіс прызначаецца ў храналагічным парадку ў адпаведнасці з рэгістрацыяй у спісе чакання і наяўнасцю месцаў у графіку.
Запіс бясплатны, але з прычыны высокага попыту на візы, тэрміны чакання прызначэння запісу немагчыма прагназаваць.
З той жа прычыны пасольства прымае запрашэнні-абавязацельствы (Verpflichtungserklärung) на працягу аднаго года з даты афармлення.
Пасольства просіць не тэлефанаваць і не пісаць ім па пытаннях запісу, за выключэннем экстранных сітуацый медыцынскага або сямейнага характару. Адказы на звароты датычна запісу па-за чаргой у такіх выпадках прадастаўляюцца выключна ў пісьмовым выглядзе.
Алгарытм браніравання часу падачы дакументаў на афармленне нацыянальнай візы не змяніўся. У гэтай катэгорыі, як і раней, можна наўпрост забраніраваць час падачы дакументаў.
У кампетэнцыю пасольства Германіі ў Мінску ўваходзіць разгляд толькі тых візавых хадайніцтваў, у якіх у якасці асноўнай мэты знаходжання ўказаныя Германія, Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Нідэрланды, Славенія.
Чытайце таксама:
Абмежавалі выезд з краіны для «палітычных», чыноўнікаў і сілавікоў
Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы