У Мінску пенсіянерка выкінула ката з балкона. Жывёла загінула, а жанчыне далі штраф
Здарэнне адбылося яшчэ 8 студзеня, а нядаўна прайшоў суд.
16.05.2023 / 10:11
Фота: «Наша Ніва»
Жанчына схапіла ката і выкінула яго з балкона кватэры на 4 паверсе, паведамляе Генпракуратура.
Кот загінуў, прычым адбылося гэта на вачах мінакоў.
Следства ўстанавіла, што жанчына ўсведамляла, што яе ўчынак бачаць людзі.
Падчас судовага пасяджэння сваю віну ў зробленым абвінавачаная адмаўляла. Тым не менш суд Савецкага раёна вынес абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1850 рублёў).
Чытайце таксама:
У Гродне ратавальнікі вызвалілі коціка з металічнай пасткі ВІДЭА
У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА