Праваабаронцы патрабуюць расследавання абставін смерці палітвязня Мікалая Клімовіча
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай у сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага ў Беларусі.
10.05.2023 / 14:42
«Патрабуем правядзення расследавання па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях», — гаворыцца ў заяве.
«Патрабуем ад супрацоўнікаў пенітэнцыярных устаноў, іншых дзяржаўных устаноў, якія ажыццяўляюць вымушаную ізаляцыю, і іх кіраўніцтва прытрымлівацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных абавязацельстваў па забеспячэнні аховы жыцця і здароўя асоб, якія пазбаўлены волі і знаходзяцца ў ізаляцыі», — гаворыцца ў заяве.
Пра смерць 61-гадовага Мікалая Клімовіча стала вядома 7 мая. Яго асудзілі на год калоніі за лайк пад сатырычнай карыкатурай пра Лукашэнку.
«Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад пастаянным наглядам доктара, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца», — казаў пінчук перад прысудам.
Чытайце таксама: