Беларускі трэнер заступіўся за рэпрэсаваных футбалістаў
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч у інтэрв'ю праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5» выказаўся на тэму адсутнасці ў складзе Валерыя Жукоўскага, Яўгена Ляшко, Сяргея Курганскага і Рамана Пасевіча.
08.05.2023 / 09:13
Ігар Кавалевіч. Фота: football.by
«Магу праз вашу перадачу папрасіць Міністэрства спорту або пракуратуру. Трэба амніставаць людзей. Яны не зрабілі злачынстваў перад беларускім народам. У нас ёсць праблемы. Хлопцы трэніруюцца, апантаныя, яны нікуды не з'ехалі, хоць былі прапановы», — цытуе словы Кавалевіча football.by.
У Беларусі існуе негалосны спіс футбалістаў, якія асудзілі гвалт сілавікоў у 2020 годзе. У спісе спачатку было некалькі дзясяткаў чалавек, ім фактычна было забаронена гуляць. Цяпер мінімум дзесяць гульцоў клубаў вышэйшай лігі па-ранейшаму сядзяць без працы і чакаюць рашэння камісіі, якая павінна вызначыць, што ж з імі рабіць.
Чытайце таксама:
Беларускіх футбалістаў прагоняць праз ідэалагічны таварыскі суд. Хто каго будзе судзіць?