Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ 

На БТ выпусцілі сюжэт пра беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў. У ім прапаганда спрабуе дыскрэдытаваць Алеся Бяляцкага і Святлану Алексіевіч. Але ўвагу звяртае іншае.

05.05.2023 / 07:03

У сюжэце абвінавачваюць праваабарончы цэнтр «Вясна» і яго кіраўніка Алеся Бяляцкага ў фінансавых махінацыях. І нават анансуюць «шчырыя прызнанні чальцоў арганізацыі». Вось як выглядаюць тыя «чальцы», паказаныя ў відэа:

Скрын відэа БТ

Невядомыя ў капюшонах, у зацемненым пакоі і са змененым голасам — адзіныя суразмоўцы, якіх знайшла прапаганда. Відаць, сапраўдныя людзі адмовіліся ўзводзіць паклёп на вясноўцаў на камеры БТ.

Скрын відэа БТ

Вядучая Кацярына Ціхамірава здзекліва кажа пра Бяляцкага, што яго «прэміравалі санаторна-курортным лячэннем за дзяржрахунак на шконцы». Праваабаронцу, нагадаем, далі 10 год калоніі (вясноўцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе арганізаванай групай» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», хоць па сутнасці пераследавалі за дапамогу рэпрэсаваным). За кратамі Бяляцкі з ліпеня 2021-га.

Летась Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію. Гэту ўзнагароду прысудзілі яму, а таксама праваабаронцам расійскага «Мемарыяла» і ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод».

Чытайце таксама:

Прапаганда пахвалілася «добрым заробкам» жывёлавода — але не заўважыла, што ён адпрацаваў месяц без выхадных

Прапагандысты знайшлі замену Дню святога Валянціна

Што за ініцыятыва блакуе каналы Азаронка і сілавікоў у сеціве і як ёй гэта ўдаецца

Nashaniva.com