У Крычаў прывезлі васковыя фігуры Пуціна і Сталіна

Забаўляльны комплекс з васковымі фігурамі Пуціна і Сталіна з’явіўся ў Крычаве ўжо другі раз за непрацяглы тэрмін. Упершыню ў мясцовым парку Перамогі ён з'яўляўся ў кастрычніку мінулага года, а вось цяпер прыехаў зноў.

04.05.2023 / 16:15

Забаўляльны комплекс прывезены з Расіі і ўключае ў сябе выставу васковых фігур і розныя дзіцячыя каруселі накшталт машынак, якімі можна кіраваць, і слонікаў, на якіх можна пакатацца, піша «Магілёў.Media».

Асаблівую ўвагу прыцягвае выстава васковых фігур пад назвай «Імперыя» з выявай двухгаловага расійскага арла. На ёй сярод іншых прадстаўленыя Сталін і Пуцін, разам з іншымі правадырамі Расійскай імперыі і Савецкага Саюза.

У горадзе гэты «імперскі» комплекс будзе знаходзіцца ўвесь травень. Асаблівага ажыятажу, паводле рэгіянальнага выдання, ён не выклікае.

Чытайце таксама:

«Расія нідзе не заканчваецца». Рыгор Юдзін патлумачыў, што вынікае з гэтай формулы Пуціна

«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым

«Грошы ўтрымаем з адпускных». Беларускім настаўнікам прапаноўваюць пуцёўкі ў акупаваны Крым

Nashaniva.com