«Квартал-95 пераігрывае Крэмль». Як расійскія і беларускія прапагандысты адрэагавалі на начныя выбухі ў Крамлі
Ёсць і гнеў, і страх, і справядлівыя пытанні наконт таго, а ці не з'яўляецца гэта ўсё пастаноўкай. Акрамя гэтага, беларускія прапагандысты адкрыта здзекуюцца з Расіі.
03.05.2023 / 21:47
Скрыншот відэа атакі беспілотніка на Крэмль
Уначы з 2 на 3 мая Крэмль быў атакаваны невядомымі беспілотнікамі, якія ўзарваліся пры падлёце да купала Сенацкага палаца (акурат у палацы знаходзіцца працоўны кабінет Пуціна).
Гэта выклікала масавае абурэнне, гнеў і страх з боку расійскіх дзяржструктур і праўладных медыярэсурсаў, якія ахрысцілі гэта тэрактам і спробай замаху на Пуціна (які ў той момант, па іх словах, там не знаходзіўся). У той жа момант гучалі і падазрэнні наконт таго, а ці не быў гэты напад пастаноўкай, бо занадта шмат яшчэ застаецца незразумелым.
Расійская прапаганда: «Можа, зараз усё пачнецца па-сапраўднаму?»
Беларуская прапаганда: «Гэта ўжо чырвоная лінія ці яшчэ не?»
Лукашэнкаўскія прапагандысты і рэсурсы збольшага перапошчваюць расійскіх калег. Але некаторыя вырашылі выказацца самі і паздзекавацца з Крамля і яго чырвоных ліній.
Пра што нам гэта ўсё гаворыць?
Пакуль застаецца незразумелым, хто стаіць за атакай на Крэмль і ці не было гэта проста інсцэніроўкай. Аднак ужо можна сказаць дакладна, што, незалежна ад першапачатковых мэт нападу, гэта стала чарговым і вельмі балючым ударам па іміджы Расіі, якая прэтэндуе на ролю адной з ваенных звышдзяржаў.
Яшчэ лютаўская дыверсія на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах наглядна паказала, што Расія не здольная ў належнай ступені абараняць свае стратэгічныя аб'екты дзе б там ні было (ні ў Беларусі, ні ва Украіне, ні нават у Маскве).
Начныя выбухі ў Крамлі асаблівыя тым, што адбываюцца адначасова са шматлікімі ўварваннямі ўкраінскіх беспілотнікаў у расійскую паветраную прастору разам з дыверсіямі на расійскіх аб'ектах на акупаванай украінскай тэрыторыі і ў самой Расіі. Падчас адной з такіх дыверсій быў нядаўна падарваны ўчастак расійскай чыгункі разам з беларускім чыгуначным саставам.
Гэта ж з'яўляецца чарговым сігналам і для рэжыму Лукашэнкі, які асцерагаецца помсты з боку Украіны за вайну і адначасова просіць для сябе гарантый бяспекі з боку Расіі — краіны, якая не можа забяспечыць абарону сваіх уласных стратэгічных аб'ектаў.
Чытайце таксама:
Беларускія памежнікі палявалі на беспілотнік і ледзь самі сябе не перастралялі ВІДЭА
«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах