Украіна стала хаваць ад саюзнікаў дэталі будучага контрнаступу — СМІ

Украіна хавае ад сваіх саюзнікаў дэталі будучага вясновага контрнаступу, спрабуючы прадухіліць уцечку тайнай інфармацыі, якая можа нашкодзіць наступальнай аперацыі. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на Politico.

03.05.2023 / 11:04

Украінскі вайсковец. Фота: «АрміяІнформ»

Еўрапейскія чыноўнікі распавялі, што з-за ўцечкі тайных дакументаў ЗША Кіеў устрымліваецца ад азнаямлення з інфармацыяй аб контрнаступе. У прыватнасці, украінскія калегі не дзеляцца з імі інфармацыяй аб тэрмінах, аб тым, дзе і колькі войскаў плануецца перакінуць на пазіцыі для правядзення контрнаступлення.

«Хоць Украіна, верагодна, усё яшчэ дзеліцца некаторымі базавымі разведвальнымі данымі з ЗША і іншымі еўрапейскімі краінамі, якія падтрымлівалі яе зброяй на працягу мінулага года, чыноўнікі ўнутры краіны працуюць над тым, каб прадухіліць шырокае распаўсюджванне дэталяў, звязаных з планаваннем баявых дзеянняў», — паведамілі крыніцы.

Украінскі дэпутат, які гаварыў з выданнем на ўмовах ананімнасці, распавёў, што высокапастаўленыя чыноўнікі ў Кіеве таксама хаваюць дэталі контрнаступу ад іншых украінскіх палітыкаў. «Ёсць толькі некалькі чалавек у краіне, якія ведаюць гэты план», — сказаў дэпутат.

Прадстаўнік Пентагона заявіў, што ніякіх змен не адбылося, і што Вашынгтон і Кіеў па-ранейшаму абменьваюцца інфармацыяй на папярэднім узроўні. «Не было ніякіх прыкмет таго, што Украіна нешта хавае ад ЗША», — сказаў чыноўнік.

Прадстаўнік Рады нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі заявіў, што «ўкраінцы не абавязаныя паведамляць нам нешта загадзя».

«Амерыканскія і ўкраінскія чыноўнікі падтрымліваюць кантакт штодня, таму Вашынгтон часта можа пра многае здагадвацца. ЗША працягваюць пастаўляць Украіне разведданыя ў рэжыме рэальнага часу. Мы сканцэнтраваны не на тым, ці паведамяць нам загадзя. Мы сканцэнтраваны на тым, каб у іх было ўсё неабходнае да таго часу, калі яны будуць гатовыя да дзеяння», — сказаў Кірбі.

Іншыя прадстаўнікі адміністрацыі Байдэна сцвярджаюць, што Украіна ніколі не была цалкам адкрытай з ЗША адносна сваіх ваенных планаў. «Яны былі скупыя на інфармацыю з самага пачатку», — сказаў амерыканскі чыноўнік.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны дапусціў, што Расія рыхтуе новы жэст «добрай волі»

«Глабальна мы гатовыя». Рэзнікаў расказаў, калі пачнецца ўкраінскі контрнаступ

Залужны сустрэўся з галоўнакамандуючым войскаў НАТА ў Еўропе

Nashaniva.com