Праграміст ператварыў сваё цела ў клавіятуру
Пастаянная праца за камп'ютарам часта звязаная з маларухомым ладам жыцця, з-за чаго ўзнікаюць шматлікія праблемы са здароўем. Распрацоўшчык Флетчар Хайслер прыдумаў, як дадаць у сваё жыццё актыўнасці, не адыходзячы ад працоўнага месца (ну, амаль).
30.04.2023 / 16:14
Ён стварыў сістэму, якая распазнае позы цела і друкуе адпаведныя сімвалы. Фактычна ўсё цела становіцца клавіятурай. За аснову праграміст узяў семафорную азбуку, якую выкарыстоўваюць на флоце. Для спецыяльных клавіш праграміст прыдумаў дадатковыя позы.
Як гэта працуе: калі карыстальнік стаіць перад камерай, камп'ютар выяўляе ключавыя кропкі на ягоным целе, а пасля спецыяльны алгарытм распазнае позу і друкуе сімвалы.
Чытайце таксама:
Навукоўцы стварылі біяпрынтар з Lego, на якім можна надрукаваць чалавечую скуру
Вынаходнік стварыў самы хуткі ў свеце смеццевы бак
Папугаяў навучылі карыстацца зумам, і яны перасталі пачувацца самотна