Навукоўцы стварылі біяпрынтар з Lego, на якім можна надрукаваць чалавечую скуру
У аснове прылады — міні-кампʼютар Lego Mindstorms, які для друку выкарыстоўвае «біячарніла». Кампʼютар перамяшчае асадку з гелем, у якім знаходзіцца ўзор чалавечых клетак, і пры дапамозе спецыяльнай праграмы друкуе скуру ў 3D-фармаце.
Дэталі для такога прынтара вельмі танныя ў параўнанні са стандартным навуковым абсталяваннем — усяго 625 даляраў, а сабраць апарат можна за дзень. Навукоўцы апублікавалі дызайн прынтара, каб даследчыкі па ўсім свеце маглі пабудаваць свой уласны.
З дапамогай прынтара спецыялісты спадзяюцца вывучыць развіццё хвароб скуры. Распрацоўшчыкі адзначаюць, што апарат магчыма перапраграмаваць для стварэння ўзораў не толькі скуры, але і іншых тканак арганізма.
Каментары