Алексіевіч, Лоу, Камбербэтч, Памук, Роўлінг і яшчэ больш за 130 акцёраў, пісьменнікаў і журналістаў запатрабавалі вызвалення Навальнага

Больш за 130 акцёраў, пісьменьнікаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў напісалі адкрыты ліст Пуціну, у якім запатрабавалі вызвалення Аляксея Навальнага. Сярод падпісантаў ліста — пісьменнікі Святлана Алексіевіч, Архан Памук, Маргарэт Этвуд, Джоан Роўлінг, акцёры Джуд Лоу, Бенедыкт Камбербэтч, Дэвід Духоўны, танцоўшчык Міхаіл Барышнікаў, спявак Том Ёрк і многія іншыя. «Дождж» публікуе тэкст гэтага ліста (поўны спіс падпісантаў можна паглядзець тут).

28.04.2023 / 15:30

Аляксей Навальны ў камеры. Скрыншот відэа

«Прэзідэнту Пуціну

Мы пішам, і вам гэта добра вядома, што Аляксей Навальны ўтрымліваецца ў ВК-6, адной з самых суровых калоній у вашай краіне. Яго пастаянна змяшчаюць у адзіночнае зняволенне і адпраўляюць у бетонную камеру памерам з сабачую будку без вентыляцыі.

Яму забароненыя спатканні са сваякамі і тэлефонныя званкі, як і сустрэчы з адвакатамі. Нягледзячы на высокую тэмпературу, ён вымушаны стаяць увесь дзень.

Мы далучаемся да галасоў 600 расійскіх дактароў, якія запатрабавалі тэрміновай і незалежнай медыцынскай дапамогі для Навальнага. Яшчэ 100 расійскіх юрыстаў і 100 дэпутатаў таксама запатрабавалі спыніць катаванні над Навальным і даць яму медыцынскую дапамогу.

Навальны адбывае турэмнае зняволенне па абвінавачваннях, якія ніколі не былі б прынятыя ніводнай незалежнай прававой сістэмай.

Мы падтрымліваем заклік урада Германіі, уладаў ЗША і Еўрасаюза з патрабаваннем яго неадкладнага вызвалення. Гэта ў вашай уладзе», — гаворыцца ў лісце.

Чытайце таксама:

Супраць Навальнага завялі крымінальную справу аб тэрарызме. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне

Аляксея Навальнага збілі ў калоніі

Навальны да гадавіны нападу на Украіну апублікаваў праграмны тэкст. Згадаў і Беларусь

Nashaniva.com