Паўднёвая Карэя забараніла ўвоз у Беларусь аўтамабіляў, даражэйшых за $50 тысяч

Урад Паўднёвай Карэі пашырыў абмежаванні на экспарт прадукцыі ў Беларусь.

26.04.2023 / 13:01

Стала вядома, што Паўднёвая Карэя забараніла ўвоз у Беларусь аўтамабіляў і запчастак, цана якіх перавышае 50 тысяч даляраў, піша выданне av.by.

Паведамляецца, што ўрад Паўднёвай Карэі пашырыў абмежаванні на экспарт прадукцыі ў Беларусь, а таксама ў Расію. Так, спіс тавараў, якія забароненыя да паставак у названыя краіны, быў павялічаны з 57 да 798 пазіцый. Удакладняецца, што новыя правілы будуць дзейнічаць з 28 красавіка.

З гэтага дня будзе ўведзены жорсткі экспартны кантроль на пастаўкі наступных тавараў. Гаворка ідзе пра аўтамабілі, аўтазапчасткі, тавары, звязаныя з паўправаднікамі, хімічнай, сталеліцейнай, машынабудаўнічай прамысловасцю. Таксама пазначаны квантавыя камп'ютары і падшыпнікі.

Адзначаецца, што Міністэрства гандлю Паўднёвай Карэі будзе сачыць за выкананнем пастановы, каб пералічаныя тавары не патрапілі ў Беларусь ці ж у Расію праз трэція краіны. Разам з тым удакладняецца, што пад забарону трапілі машыны і запчасткі коштам ад 50 тысяч даляраў і вышэй.

Lada паказала свой першы электрамабіль. Яго будуюць на базе Dacia Logan MCV родам з 2006 года

Як адрозніваюцца цэны на новыя аўто ў Еўропе і Беларусі

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі?

Nashaniva.com