Кампанія Mattel выпускае ляльку Барбі з сіндромам Даўна

Новая лялька — частка лініі Mattel Barbie Fashionistas, мэта якой — прапанаваць дзецям разнастайныя ўяўленні аб прыгажосці і змагацца са стыгматызацыяй, звязанай з фізічнымі асаблівасцямі. Так, яшчэ раней з’явіліся лялькі з пратэзам нагі, слыхавым апаратам, у інвалідным вазку і з вітыліга.

26.04.2023 / 08:26

Новая Барбі мае цела, падобнае да таго, якое маюць жанчыны з сіндромам Даўна: кароткую фігуру і падоўжаны торс. Твар мае круглявую форму, вушы меншага памеру, плоскае пераноссе, міндалепадобныя вочы. Для таго, каб цацка атрымалася праўдападобнай, яе стваральнікі кансультаваліся з медыкамі і з амерыканскім Нацыянальным таварыствам людзей з сіндромам Даўна.

«Наша мэта — даць магчымасць усім дзецям убачыць сябе ў Барбі, а таксама заахвочваць дзяцей гуляць з лялькамі, якія не падобныя да іх саміх», — гаворыцца ў заяве Лізы Макнайт, выканаўчага віцэ-прэзідэнта Mattel і глабальнага кіраўніка Barbie Dolls.

Мастак стварыў унікальныя гульні для беларусаў. У кожнай з іх — глыбокі сэнс

Выйшла настольная гульня «Тутэйшыя» са знакамітымі беларусамі

Nashaniva.com