БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ

У справаздачы МАГАТЭ пра стан ядзернай энергетыкі ў свеце паведамляецца, што летась БелАЭС прастойвала больш за палову часу. 

21.04.2023 / 18:19

Са справаздачы вынікае, што ў 2022 годзе першы энергаблок Беларускай АЭС пад Астраўцом не выпрацоўваў электраэнергію амаль 55% часу. Усяго ж было выпрацавана каля 4,4 млрд кВт*г электраэнергіі.

Каэфіцыент выкарыстання ўстаноўленай магутнасці з моманту запуску першага энергаблока склаў 50,2%.

У мінулым годзе першы блок БелАЭС спынялі на планавы рамонт у красавіку. Меркавалася, што рамонт працягнецца да ліпеня, але пасля энергаблок падключылі да сеткі толькі ў лістападзе.

Па інфармацыі Белстата, у 2021 годзе ў Беларусі ўсяго было выпрацавана 41 млрд кВт*г электраэнергіі, у 2020 годзе — 38,7 млрд кВт*г.

Чытайце таксама:

Для захавання радыеактыўных адкідаў разглядаюцца тры варыянты

«Мэтанакіраваная акцыя па дыскрэдытацыі праекта». Мінэнерга адмаўляе, што з Беларускай АЭС нешта не так

Расія гатовая даць Беларусі адтэрміноўку па крэдыце за БелАЭС і дазволіць выплаты ў рублях

Nashaniva.com