Выйшла новая дзіцячая кніга Алеся Кудрыцкага. Яе першы продаж адбудзецца ў Беластоку

Новае прыгодніцкае фэнтэзі — наш адказ Гары Потэру.

20.04.2023 / 07:22

Першая прэзентацыя кнігі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» адбудзецца ў Беластоку! Гэта больш за 400 старонак захапляльных прыгодаў па-беларуску.

Казік, звычайны хлопчык з сталічнай Каменнай Горкі, выпадкова знаходзіць сакрэтны падземны горад звяроў. Там усё цікава, незвычайна, але і небяспечна. Спачатку жыхары Схаванага Горада зусім не радыя таму, што пра іх таямніцу даведаўся чалавек. Пакрысе, Казік робіцца сваім сярод падземных звяроў. Але хлопчык яшчэ не ведае, што над Схаваным Горадам навісла смяротная небяспека. І прычынай таму — ён сам…

Пагартаць і купіць кнігу (а таксама многія іншыя беларускія выданні) можна будзе на Беластоцкім кніжным кірмашы, які пройдзе з пятніцы па нядзелю 23-24 красавіка (стэнд нумар 24).

У суботу, 22 красавіка ад 14:00 да 16:00 каля стэнда нумар 24 можна будзе сустрэцца з аўтрам Алесем Кудрыцкім і ўзяць у яго аўтограф. Кожны пакупнік атрымае ад аўтара падарунак!

На кніжнай выставе ў Беластоку будзе працаваць беларускі павільён з кнігамі некалькіх выдавецтваў

З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Nashaniva.com