На 5% павялічаць працоўныя пенсіі
Працоўныя пенсіі ў Беларусі павысяцца ў сярэднім на 5% з 1 мая. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведаміла яго прэс-служба.
17.04.2023 / 18:54
На выплату пенсій у маі будзе накіравана 1,5 млрд рублёў, з якіх 78 млн — дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем згодна з указам.
Атрымальнікамі працоўных пенсій у Беларусі з'яўляюцца 2,3 млн чалавек.
На пачатку года міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч казала, што пенсіі ў 2023 годзе плануецца павышаць тры разы.
Чытайце таксама:
З 1 мая пенсіянеры зноў могуць ездзіць са зніжкай на электрычцы
Літоўскія датацыі сем'ям на ацяпленне амаль роўныя беларускім пенсіям