Кантрабандны тытунь спрабавалі пераправіць з Беларусі ў Літву беспілотнікам
Літоўскія памежнікі перахапілі ў Салечніцкім раёне на мяжы з Беларуссю беспілотнік, на якім замацавалі амаль 700 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
17.04.2023 / 16:25
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляецца на сайце памежнай службы Літвы, беспілотнік, які ляцеў углыб літоўскай тэрыторыі, заўважылі праз сістэму відэаназіраньня:
«Адразу ж задзейнічалі ўстаноўку для барацьбы з беспілотнікамі і перакрылі ўчастак. Асоба, якая кіравала беспілотнікам, у вышуку».
Падчас агляду мясцовасці затрымалі 25-гадовага мясцовага жыхара, які нёс 700 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 5200 да 6000 еўра.
Чытайце таксама:
На мяжы з Польшчай перахапілі буйны груз беларускіх цыгарэт, якія завозілі як кактэйльныя саломінкі
На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі
Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук