Дзяржава адмовілася фінансаваць экспазіцыю ў Гальшанскім замку. «Сродкі павінны быць накіраваны на захаванне каштоўнасці»

удакладнена

Праекціроўшчык і рэстаўратар Ігар Раханскі, які раней кіраваў стварэннем праекта кансервацыі з элементамі рэканструкцыі паўночна-ўсходняга і паўночна-заходняга карпусоў Гальшанскага замка, атрымаў ліст з Міністэрства культуры адносна стварэння на руінах замка музейнай экспазіцыі. Ствараць яе, як лічаць у ведамстве, мэтазгодна за кошт пазабюджэтных сродкаў, бо бюджэтныя трэба накіраваць на захаванне аб'екта.

13.04.2023 / 22:35

Фота дакумента, атрыманага з Міністэрства культуры і падпісанага намеснікам міністра Сяргеем Саракачом, Раханскі размясціў у сябе на старонцы.

«Работы, якія выконваюцца за кошт бюджэтных сродкаў у рамках аб’екта «Кансервацыя з фрагментарнай рэстаўрацыяй і выкарыстаннем руін былога замка Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў у аг. Гальшаны Ашмянскага раёна»,

у першую чаргу павінны быць накіраваныя на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і прадухіленне яе далейшага разбурэння. З улікам выкладзенага лічым мэтазгодным працы па стварэнні музейнай экспазіцыі ў паўночна-ўсходнім корпусе выконваць за кошт пазабюджэтных сродкаў», — сказана ў лісце.

Чытайце таксама:

У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

Як выглядае сядзіба Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, дзе праходзіць рэканструкцыя

На Шчучыншчыне пачалася рэстаўрацыя Маламажэйкаўскай царквы ў Мураванцы

Nashaniva.com