Канада ўвяла санкцыі супраць дзевяці беларускіх банкаў
Канада пашырыла санкцыі супраць Расіі і Беларусі, заявіў прэм'ер-міністр краіны Джасцін Трудо на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалём 11 красавіка.
12.04.2023 / 00:29
У санкцыйны спіс уключаны 14 фізічных асоб і 34 кампаніі, у тым ліку звязаныя з заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным.
Паводле Трудо, пад санкцыі таксама патрапіла дзевяць кампаній, звязаных з фінансавым сектарам Беларусі. У санкцыйны спіс трапілі:
- Прыёрбанк,
- Белзнешэканомбанк,
- БПС-Сбербанк;
- ВТБ Банк;
- Белгазпрамбанк;
- Статусбанк;
- Беларусбанк;
- Нацыянальны банк;
- Белаграпрамбанк.
Чытайце таксама:
Польскі дыпламат: Мы хочам новых санкцый супраць Беларусі, але не коштам скасавання раней прынятых
Пад санкцыі Новай Зеландыі патрапіла пяць беларускіх вайскоўцаў
Прэзідэнт Літвы ацэніць абмежаванні для грамадзян РФ і Беларусі: Санкцыі павінны быць аднолькавымі